У Беларусі працягваецца акцыя "Нашы дзеці". Свята прыйшло ў Ваўкавыскі дзіцячы дом

4 января 2019

Сёння свята прыйшло ў Ваўкавыскі дзіцячы дом. Гэтым разам банкаўскія работнікі арганізавалі для дзяцей сапраўдны навагодні спектакль з Дзедам Марозам і Снягуркай. Шматлікія конкурсы і гульні не пакінулі нікога абыякавымі. Кожны з выхаванцаў дзіцячага дома атрымаў салодкі падарунак. А яшчэ кнігі, канцылярскія тавары, альбомы для малявання і мяккія цацкі. Госці пастараліся здзейсніць самыя запаветныя жаданні дзяцей.

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" прадоўжыцца да 11 студзеня. За гэты час святочныя ранішнікі пройдуць ва ўсіх дзіцячых інтэрнатных установах, бальніцах, апякунскіх і шматдзетных сем'ях. Госці павіншуюць дзяцей са святамі, уручаць падарункі і акажуць дапамогу ў вырашэнні праблем.