У Беларусі падоўжылі тэрміны бязвізавага рэжыму

25 июля 2018

Зараз замежнікі могуць знаходзіцца ў нашай краіне без спецыяльнай адзнакі ў пашпарце да 30 сутак. Указ учора падпісаў Прэзідэнт. Галоўная ўмова знаходжання замежных гасцей засталася ранейшай: заязджаць на тэрыторыю Беларусі яны павінны толькі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Такім жа чынам турысты абавязаныя пакінуць краіну. Як і раней, новыя правілы не крануць тых, хто прыбывае ў Мінск з Расіі, а таксама вылятае з беларускай сталіцы ў расійскія аэрапорты. Чакаецца, што візавае спрашчэнне ажывіць цікавасць да нашай краіны замежных падарожнікаў, а таксама палепшыць бізнес-клімат. Госці таксама змогуць без праблем стаць гледачамі дзіцячага "Еўрабачання" сёлета і ІІ Еўрапейскіх гульняў у наступным годзе.