У Беларусі прадоўжылі работу тэлефона даверу па праблемных пытаннях у будаўнічай галіне

10 сентября 2013

Такое рашэнне рабочая група прыняла ў сувязі з вялікім патокам зваротаў грамадзян. Па нумары 8-017-2-100-190 можна тэлефанаваць да канца верасня ў будныя дні з 8:30 да 17:30. Усе тэлефанаванні запісваюцца і разглядаюцца на ўзроўні экспертаў рабочай групы, створанай па даручэні Прэзідэнта. Праблемы, якія ўзнімаюцца, у асноўным звязаныя з перавышэннем тэрмінаў будаўніцтва і павелічэннем кошту квадратнага метра жылля.