У Беларусі прадоўжылі дзеянне ўказа нумар 585

2 августа 2017

А значыць, маладыя і шматдзетныя сем'і, якія паспелі ўзяць камерцыйныя крэдыты на будаўніцтва жылля, атрымаюць фінансавую дзяржпадтрымку. Указ сёння падпісаў Прэзідэнт. Дакумент уносіць праўкі ў нядаўні - ліпеньскі - аб жыллёвых субсідыях і дзейнічаць будзе на перыяд завяршэння ўжо пачатага будаўніцтва. Усе падрабязнасці - у Вольгі Анішчанкі.

Новы прэзідэнцкі ўказ закранае інтарэсы толькі тых чаргавікоў, хто ўжо звярнуўся ў банк па крэдыт, але ключы ад новабудоўлі пакуль не атрымаў. Тыя, чыё жыллё яшчэ ўзводзяць, але толькі з ліку маладых сямей з дзецьмі і шматдзетных бацькоў, напярэдадні трапілі ў прававую пастку. Інтэрнэт загудзеў: "Як так? Людзі разлічвалі на фінансавую дапамогу дзяржавы, а нядаўні ўказ аб жыллёвых субсідыях перакрэсліў іх планы". Яго ўступленне ў сілу з 6 жніўня фактычна адмяняла дзеянне таго самога 585 указа, які і гарантаваў сем'ям атрыманне аднаразовых субсідый з бюджэту. Многія заўважалі - у даўгі б не лезлі, калі б не спадзяванне на дзяржаву.

Тады Мінбудархітэктуры ініцыюе прадаўжэнне дзеяння 585 указа. А сёння подпіс пад дакументам ставіць Кіраўнік дзяржавы.

У профільным міністэрстве падлічылі: на дзярждапамогу яшчэ могуць разлічваць амаль тры тысячы сямей. Як раз тыя, хто ўжо пачаў вялікую будоўлю. Выплацяць ад 40 да 100 бюджэтаў пражытачнага мінімуму. У залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і.

Заключыць дагавор з банкам на крэдытаванне жылля важна да 6 жніўня. Дня ўступлення ў сілу ўказа аб жыллёвых субсідыях за нумарам 240. Тыя, хто паспеюць і атрымаюць кампенсацыю з бюджэту. Міністр тлумачыць: 585 указ не абмежаваны дакладнымі тэрмінамі. Дамы здадуць, тыя, хто мае патрэбу, аформяць кватэры ва ўласнасць, атрымаюць субсідыі. І толькі тады дакумент спыніць сваё дзеянне.

Фінансавую дапамогу беларусы атрымаюць пасля таго, як аформяць новыя кватэры ва ўласнасць. Згодна з законам, датацыя выплачваецца толькі пасля ўвядзення дома ў эксплуатацыю. Заявы нясуць у выканкамы. За апошні месяц іх колькасць вырасла ў шмат разоў. Але грамадзян папярэджваюць: разгледзяць і тыя звароты, якія паступяць пасля 6 жніўня. Галоўнае, да гэтага тэрміна дамовіцца з банкам. А аформіць усе дакументы можна і пасля.

Між тым, дзяржава не здымае з сябе абавязацельствы аказваць падтрымку пры будаўніцтве жылля. Але зараз фінансавая дапамога ўсё больш будзе адраснай. Гэта і дэкларуе 240 указ аб жыллёвых субсідыях, які ўступіць у сілу з наступнага тыдня. Ён, дарэчы, не адмяняе дзеянне 13-га ўказа, а з ім і льготныя крэдыты на будаўніцтва. Пакуль дакументы будуць дзейнічаць паралельна, але чыноўнікі арыентуюць: паступова краіна пяройдзе да аднаго закону - адрасных субсідый для льготных катэгорый грамадзян, якія будуць атрымліваць дзяржпадтрымку толькі ў парадку чарговасці.