У Беларусі падоўжана сацыяльная скідка 10 %

28 июня 2023

Яшчэ на квартал у Беларусі захавана скідка  10 %   для ўразлівых слаёў насельніцтва. Гэта шматдзетныя сем'і, пенсіянеры і тыя, чый даход не перавышае бюджэту пражытачнага мінімуму. Сёння пагадненне  пралангіравалі ў  Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Пералік гандлёвых сетак  не змяніўся, ініцыятыву падтрымалі ўсе тыя ж суб'екты гаспадарання (іх 17). Ранейшым застаўся і спіс тавараў,  на якія распаўсюджваецца дысконт. Гэта хлеб, мука, макаронныя вырабы, ялавічына, свініна, шэраг малочных прадуктаў, яблыкі, агародніна і іншыя.