У Беларусі прадоўжаны тэрмін дзеяння даведак

19 мая 2020
Тэрмін дзеяння даведак у Беларусі прадоўжаць на тры месяцы. Указ сёння падпісаў Прэзідэнт. Такая мера дазволіць знізіць адміністрацыйную нагрузку на час няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі. Дакладны пералік такіх дакументаў у найбліжэйшы час вызначыць урад. Мяркуецца, што ў яго будуць уключаны, у прыватнасці, працэдуры выдачы медыцынскай даведкі аб стане здароўя, пашпарта грамадзяніна, вадзіцельскага пасведчання. Акрамя таго, у пералік дакументаў, што падлягаюць падаўжэнню,  прапаноўваецца ўключыць сертыфікаты прадукцыі і паслуг уласнай вытворчасці, у тым ліку паслуг банкам, нябанкаўскім крэдытна-фінансавым, страхавым арганізацыям. Указ закране даведкі і іншыя дакументы, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца з 30 красавіка па 31 ліпеня. Яны аўтаматычна будуць сапраўдныя яшчэ тры месяцы. Акрамя скарачэння візітаў у дзяржорганы, заказчыкі змогуць пазбегнуць і фінансавых выдаткаў, звязаных з афармленнем.