У Беларусі прадухілена серыя тэрактаў

16 октября 2022
Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй затрымалі некалькі чалавек, якія рыхтавалі тэракты і дыверсіі ў Беларусі. Усе яны былі завербаваныя арганізацыяй BYPOL і збеглай апазіцыяй - так званым пераходным кабінетам. Заданне па закладцы бомб, а таксама інфармацыю аб тым, дзе ўзяць запальныя сумесі, атрымлівалі з чат-бота плана "Перамога". Затрыманыя даюць паказанні і гатовы супрацоўнічаць са следствам. Аператыўная работа працягваецца.