Патэнцыяльны эфект ад новаўвядзенняў, якія замацуюць у Падатковым кодэксе, ад 100 да 200 мільёнаў рублёў за год. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко.
У ведамстве пракаменціравалі праект змяненняў у дакумент. Яго разгледзяць дэпутаты на восеньскай сесіі парламента. Вялікая частка навацый датычыцца самазанятых. Прапаноўваецца значна пашырыць магчымасці для дзейнасці ў такой форме. Па заяўнічым прынцыпе і без наёмных супрацоўнікаў. У сувязі з гэтым мяняюцца і ўмовы для індывідуальных прадпрымальнікаў. З 2023 года для іх застанецца магчымасць ужывання толькі агульнай сістэмы падаткаабкладання. Чакаецца, што частка ІП перафарматуюцца і стануць самазанятымі, а хтосьці працягне працу ў рамках мікаарганізацыі. Распрацоўшчыкі жадаюць ухіліць несумленную канкурэнцыю, якая часта назіраецца паміж рознымі формамі ўласнасці. Як вынік - правілы працы стануць больш празрыстымі.
Яшчэ адно новаўвядзенне: прапаноўваецца спаганяць падатак на нерухомасць, пачынаючы з першай кватэры ва ўласнасці. Памер стаўкі - 0,1%. Паводле разлікаў, сярэдняя сума падатку па стандартнай кватэры ў Мінску складзе каля 50 рублёў у год, у рэгіёнах - парадку 25. Пры гэтым захаваюцца льготы для пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сем'яў і іншых неабароненых слаёў насельніцтва.













