У Беларусі святкуюць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 апреля 2016

З нагоды свята - Дня яднання народаў Беларусі і Расіі - у беларускіх гарадах і расійскіх рэгіёнах праходзяць сустрэчы, круглыя сталы і выставы. У Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі сёння адкрыецца экспазіцыя "Дом Аляксандра Суворава". А ў Гомельскай вобласці стартавалі Дні расійскага кіно. У Віцебску праходзіць конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні "Дзве сястры - Беларусь і Расія".

Віктар Нікалайкін, старшыня Віцебскага гарвыканкама: "Мы жывем на мяжы, але яе не адчуваем. Мы жывем у адзінай Саюзнай дзяржаве. Мы не толькі сябруем па-суседску, але мы яшчэ звязаныя эканамічна. Узяць нават Віцебск. Мы палову прадукцыі пастаўляем на экспарт. І ў першую чаргу наш партнёр - Расійская Федэрацыя".

Галоўныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, пройдуць у дзвюх сталіцах 4 красавіка.