У Беларусі з'явяцца адрасы сайтаў на беларускай і рускай мовах

2 марта 2015

Зараз прымаюцца заяўкі на рэгістрацыю ў даменнай зоне ".бел". Эксперты адзначаюць, што такія сайты лепш успрымаюцца на слых, а таксама могуць прыцягнуць большую колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў.

Хто адным з першых атрымаў новае імя ў камандным радку, высвятляў Дзмітрый Цітоў.

Зараз яны будуць называць сайты сваімі імёнамі. На рускай і беларускай мовах. У якасці прыкладу ў Сетцы ўжо з'явіўся нацыянальны дамен з канчаткам бел. Першымі на кірыліцы ў Інтэрнэце сталі працаваць сайты ў Расіі ў 2009 годзе. Для Беларусі гэта добрая магчымасць пабудаваць разумны маркетынг.

Сяргей Павалішаў, дырэктар хостынг-правайдара: "Калі вы пачуеце, напрыклад, на радыё імя "Спецкамунаўтатранс.бел", я думаю, вы беспамылкова ў адрасным радку яго набярэце. Калі б гэты дамен быў на лацінцы, упэўнены, вы б дапусцілі як мінімум некалькі памылак".

Прымаць заяўкі на рэгістрацыю сайтаў вырашылі ў тры этапы з улікам агульнасусветнай практыкі, каб пазбегнуць сітуацый з перахопам вядомых назваў.

З 1 сакавіка і на працягу трох месяцаў падаць заяўкі могуць уладальнікі таварных знакаў, фірменных найменняў, а таксама дзяржорганы. З 1 чэрвеня чакаецца правядзенне дабрачынных аўкцыёнаў, падчас якіх кожны, хто жадае, можа набыць прыгожыя даменныя імёны. І толькі потым з 1 кастрычніка будзе адкрытая свабодная рэгістрацыя даменаў ".бел".

Вядома, такія сайты разлічаныя, перш за ўсё, на беларускую аўдыторыю. Дамены на нацыянальных мовах зараз вельмі запатрабаваныя і дазваляюць пазначыць сваю прастору ў Інтэрнэце. Да таго ж зніжаюць рызыку з'яўлення падобных інтэрнэт-старонак.

Прадстаўнікі Узброеных сіл Беларусі яшчэ два месяцы таму ўзгаднілі назвы сваіх даменаў на рускай і беларускай мовах. Сёння ў іх распараджэнні больш за тры дзясяткі рэсурсаў. Сайты ведамстваў застануцца і на англійскай мове, а вось парталы на нацыянальнай мове павялічаць інтэрнэт-аўдыторыю.

Кошт разгляду заяўкі на прыярытэтную рэгістрацыю дамену ".бел" складае 900 000 рублёў. Сёння кожныя 10 хвілін на электронную пошту тэхнічнаму адміністратару нацыянальнай зоны прыходзіла новая. Калі будуць пададзеныя заяўкі з аднолькавымі імёнамі, то прыярытэт атрымае арганізацыя, якая звярнулася першай. Так, супрацоўнікі выставачнага цэнтра "Белэкспа" даслалі сваю заяву яшчэ ў нядзелю.

Дамен BY сёння па тэмпах росту выходзіць на лідзіруючыя пазіцыі ў Еўропе. А новыя сайты з канчаткам БЕЛ - гэта спроба зрабіць беларускую Глабальную сетку яшчэ больш вядомай. Па назіраннях спецыялістаў, імя на кірыліцы добра ўспрымаецца як візуальна, так і на слых.