У Беларусі з'явіцца самабытны народны помнік

19 июня 2014

У Беларусі з'явіцца самабытны народны помнік Салдатам - 1941-га. Такую ініцыятыву сёння агучыў Міністр абароны нашай краіны Юрый Жадобін на адкрыцці міжнароднага форуму, які ў Мінску сабраў каля трохсот навукоўцаў і вайскоўцаў з амаль дзесяці краін свету. Галоўная яго тэма - 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Захаванне памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і эксклюзіўныя даследаванні эксперты абмеркавалі ў Вялікай зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук. Але, як адзначылі арганізатары (а гэта галоўнае навуковае і галоўнае ваеннае ведамствы нашай краіны), акрамя навуковых дакладаў, акцэнт зроблены на нагляднасці. У вестыбюлі акадэміі кожны смог паглядзець тэматычную выставу архіўных дакументаў і фотахаронік.


Уладзімір Гусакоў, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі:


Для нашай краіны гэта, вядома, святая і памятная дата. І напэўна, больш, чым беларусы, ніхто іншы не пацярпеў у вайне - кожны трэці беларус. У тым ліку і навукоўцы многія ваявалі са зброяй і абаранялі нашу краіну і загінулі. І нам яшчэ вельмі доўга прыйшлося папаўняць гэты патэнцыял.


Не толькі пачуць пра памятнае лета 1944-га, але і адчуць яго на смак удзельнікі і госці форуму сёння змаглі ва ўнутраным дворыку акадэміі. Пасля некалькіх гадзін абмеркаванняў на форуме ўсіх пачаставалі сапраўднай салдацкай кашай.