У Беларусі з'явіцца пяць ветрапаркаў

30 мая 2019
Па адным у Гродзенскай і Мінскай абласцях і адразу тры - у паўночным рэгіёне краіны, дзе больш дзьмуюць вятры. Першы энергетычны аб'ект пабудуюць у Лёзненскім раёне, яго хопіць для сілкавання гэтага невялікага горада. Зараз шукаюць інвестара. Ад яго будзе залежаць кошт і тэрміны акупнасці будаўніцтва. 

Эксперты адзначылі, у Беларусі няма бар'ераў для развіцця ветраэнергетыкі. Зялёная энергія ад невялікіх ветракоў запатрабаваная ў прыватных хатніх гаспадарках.