У Беларусі з'явіцца міжнародная бізнес-прэмія

15 августа 2019

Лаўрэатамі "Лідара года" зараз будуць станавіцца і замежныя кампаніі, якія працуюць у нашай краіне. Конкурс пройдзе пяты раз у снежні, зараз экспертны савет - у яго складзе больш за 20 чалавек - абмяркоўвае крытэрыі выбару пераможцаў. Ужо вядома, што звернуць увагу не толькі на фінансавыя паказчыкі прадпрыемстваў, але яшчэ і на эфектыўнасць менеджменту, а таксама якасць прадуктаў і паслуг.

Сярод канкурсантаў прамысловыя гіганты, малы і сярэдні бізнес і нават індывідуальныя прадпрымальнікі.