У Беларусі з'явіцца адзіны архіў пахаванняў і імёнаў загінуўшых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны

15 августа 2019

Такая мэта акцыі памяці "У славу агульнай Перамогі!". Гэтымі днямі яна стартуе па ўсёй краіне. З усіх раёнаў Беларусі, а таксама сталіцы збяруць зямлю з месцаў воінскай славы і гібелі мірнага насельніцтва. Акрамя таго, удзельнікі праекта прывядуць у парадак помнікі і воінскія пахаванні, збяруць звесткі аб тых падзеях і аб укладзе сваіх землякоў у Вялікую Перамогу. Плануецца правядзенне акцыі і ў гарадах-героях Расіі і Украіны. Кульмінацыяй праекта стане ўрачыстая цырымонія закладкі капсул у крыпце храма-помніка Усіх святых 9 мая - у дзень 75-годдзя Перамогі. 

Па выніках акцыі "У славу агульнай Перамогі!" плануецца выданне кнігі-альбома. Сабраная інфармацыя будзе скарыстаная для стварэння фондаў Музея крыпты храма-помніка.