У Беларусі з'явіцца алея славы нашай навукі

17 апреля 2015

Плануецца, што пабудуюць яе ад галоўнай магістралі сталіцы - праспекта Незалежнасці - да бібліятэкі імя Якуба Коласа. Па сутнасці, гэта ўнутраны двор акадэмгарадка, але ўбачыць па-сапраўднаму мастацкі шэдэўр зможа кожны. У цэнтры алеі ўсталююць архітэктурна-скульптурную кампазіцыю "Залатое кальцо навукі", а ўздоўж - скульптуры выбітных беларускіх навукоўцаў. Пра гэта сёння было заяўлена ў сталіцы на форуме навукоўцаў. Тут жа ўпершыню быў прэзентаваны праект новай алеі. У цэлым у Акадэміі навук сабраліся больш за паўтысячы прадстаўнікоў акадэмічнай і галіновай навукі, а таксама маладыя навукоўцы. І ўсё для таго, каб вызначыцца з планамі на будучыню.

Сёння прагучала яшчэ адна заява. Сімвалічна, у гэтым годзе - самым маладзёжным, у Беларусі з'явіцца Акадэмія навук для тых, каму да 35. Галоўная мэта арганізацыі - пераемнасць пакаленняў. Паводле задумкі навукоўцаў, яна стане своеасаблівай кузняй маладых кіраўнікоў.