У Беларусі з'явілася марожанае са смакам сыру

13 августа 2019

Марожанае са смакам сыру прэзентавала магілёўская фабрыка. Прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці ласунка, ужо здзіўляла беларусаў чорным марожаным. Новы незвычайны напаўняльнік стаў магчымы дзякуючы сучаснай лініі, якая дазваляе рабіць не вертыкальныя, а гарызантальныя праслойкі. Першымі пакаштавалі ўнікальнае марожанае школьнікі.