Новае моладзевае грамадскае аб'яднанне "Рух наперад" пачало сваю працу ў Беларусі. Яго мэта - кансалідацыя моладзі з рознымі меркаваннямі, але імкненнем развіваць нашу краіну і захоўваць яе адзінства.
Ужо з сённяшняга дня "Рух наперад" разам з моладзевым парламентам запускае кадравы конкурс "Каманда будучыні". Першы этап пройдзе ў намінацыі "Палітыка". Яго вынікі падвядуць 25-26 сакавіка ў рамках 1-га Беларускага моладзевага парламенцкага форуму. Наступныя этапы конкурсу будуць тычыцца культуры, прамысловасці, энергетыкі.
Прыняць удзел у конкурсе можа кожны. Для гэтага неабходна падаць заяўку на сайце моладзевага парламента і прымацаваць свой праект.
У Беларусі з'явілася моладзевае грамадскае аб'яднанне "Рух наперад"
10 марта 2021













