У Беларусі павысілі зарплаты некаторым урачам

27 декабря 2017

У першую чаргу на прыбаўку могуць разлічваць урачы-эксперты медыка-рэабілітацыйных камісій, у тым ліку старшыні такіх камісій і супрацоўнікі РНПЦ медыцынскай экспертызы. Урачам вышэйшай катэгорыі аклады павысяць на 50 %, першай і другой - на 40 і 30 адпаведна.

На даплаты могуць разлічваць таксама медсёстры, якія ўводзяць супрацьтуберкулёзныя прэпараты пацыентам. За кожнага пацыента аклад такіх работнікаў вырасце на 5 і 10 %.