У Беларусі павышаюцца працоўныя пенсіі і выплаты па ўзросце

1 декабря 2020

У Беларусі сёння выраслі працоўныя пенсіі. Указ прэзідэнта прадугледжвае іх павышэнне ў сярэднім больш чым на 5 %. Зменяцца таксама выплаты па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці і з нагоды страты карміцеля. Так, напрыклад, сярэдні памер пенсіі па ўзросце складзе за снежань амаль 500 рублёў. Сумы ў кожнага будуць розныя, паколькі выніковая лічба залежыць ад стажу і зарплаты, а таксама надбавак.