У Беларусі павышаюцца працоўныя пенсіі

1 сентября 2015

У сярэднім на 5%. Дакладны памер выплат у кожнага пенсіянера залежыць ад індывідуальных параметраў - стажу працы і велічыні заробку да звароту па пенсію. Як адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, павышэнне не кране сацыяльныя пенсіі: іх памер залежыць ад змены бюджэту пражытачнага мінімуму. Гэтая велічыня была павышаная 1 жніўня.