У Беларусі павышаюцца тарыфныя аклады ўрачам-інтэрнам

28 января 2017

У Беларусі на 40% павышаюцца тарыфныя аклады ўрачам-інтэрнам і правізарам-інтэрнам бюджэтных і іншых арганізацый. Паводле пастановы Савета Міністраў, кіраўнікам гэтых арганізацый, Міністэрству аховы здароўя неабходна забяспечыць пераразлік зарплаты ў адпаведнасці з павышэннем тарыфных акладаў. Пастанова распаўсюджвае сваё дзеянне на працаўнікоў, якія аформіліся з 1 студзеня 2017 года.