У Беларусі павышаецца ўзровень захворвання ВРВІ. Уведзены масачны рэжым для медработнікаў

9 марта 2020
У Беларусі павышаецца ўзровень захворвання ВРВІ. У сувязі з гэтым ва ўсіх бальніцах і паліклініках уведзены масачны рэжым для медработнікаў, а таксама прыпынена планавая шпіталізацыя ў некаторыя аддзяленні. Пра гэта сёння журналістам заявіў міністр аховы здароўя. 

Сітуацыя з каранавірусам пад кантролем


Што  тычыцца распаўсюджванне каранавіруса, сітуацыя ў нашай краіне па-ранейшаму пад кантролем. Паводле слоў Уладзіміра Караніка, першы ў краіне пацыент з COVID-19 (студэнт з Ірана) на сёння вылечаны і будзе выпісаны на тыдні. Дарэчы, інфекцыйнага працэсу няма і ў тых, хто знаходзіўся ў бальніцы Віцебска. Акрамя таго, міністр аховы здароўя пракаменціраваў і яшчэ магчымыя выпадкі заражэння COVID-19 у беларусаў. 

Уладзімір Каранік, Міністр аховы здароўя Беларусі: "У кантактах першага ўзроўню, якія былі ізаляваныя пры атрыманні першага станоўчага тэста, мы яшчэ ў трох выпадках атрымалі тэст аб тым, што ёсць РНК каранавіруса. За гэтымі пацыентамі будзе працягнута медыцынскае назіранне. Я яшчэ раз гавару, у іх па-ранейшаму няма клінічнага праяўлення хваробы. Я думаю, тут захворванне пройдзе альбо ў лёгкай форме, альбо ў рэжыме носьбіта. Проста арганізм з гэтым вірусам сутыкнуўся, далей слізістых ён яго не прапусціў. Але некаторы час гэтыя пацыенты павінны быць пад медыцынскім назіраннем, каб знізіць рызыку распаўсюджвання інфекцыі".

Студэнтаў БНТУ, аднагрупнікаў іранца, (так званыя кантакты першага ўзроўню)  выпішуць у сераду. Усе тэсты паказалі адмоўныя вынікі. А тым беларусам, якія вяртаюцца з тых краін, дзе зарэгістраваны эпідэміялагічны ўздым  - гэта Кітай, Іран, Паўднёвая Карэя, Італія - у Міністэрстве аховы здароўя раяць правесці лячэбна-ахавальны рэжым на 14 дзён.