У Беларусі павышаецца ўзровень вады ў рэках

8 апреля 2013
У краіне ўжо падтоплена звыш паўтысячы падвор'яў і пабудоў. Больш за палову – у Гомельскай  вобласці. За выхадныя  ўздым  рэк зафіксаваны ў Петрыкаўскім, Жыткавіцкім, Рэчыцкім раёнах. У Лельчыцкім паміж дзвюма вёскамі  пад вадой апынуліся 30 метраў аўтадарогі, падтоплены драўляны мост у вёску Мілашэвічы.  Сур'ёзныя нязручнасці жыхарам стварае і актыўнае таянне снегу. Падтоплена 35 жылых дамоў, дзясяткі падвалаў і гаспадарчых пабудоў. Дапамогу насельніцтву ў адпампоўванні вады аказваюць прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У МНС гавораць, што неабходнасці ў эвакуацыі людзей пакуль няма.