У Беларусі павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму - павялічыліся сацыяльныя пенсіі і шэраг дапамог

1 ноября 2021

Лістапад прынёс беларусам цэлы шэраг змен. Частка новаўвядзенняў пачне дзейнічаць з сённяшняга дня, некаторыя ўступяць у сілу на працягу месяца. Так, напрыклад, з 15 лістапада паняцце "мінімальны спажывецкі бюджэт" выйдзе з ужытку, а замест яго для ўсіх мер сацабароны будуць прымяняць толькі адзін нарматыў - бюджэт пражытачнага мінімуму. 

Аб галоўных лістападаўскіх навацыях спытаемся ў нашага карэспандэнта Аліны Лапо.