У Беларусі папоўнілі спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў

23 января 2020
Тэхналогія спіральнага пляцення Гарадоцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў і Віцебска атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Яе пачалі выкарыстоўваць яшчэ ў часы неаліту. У пачатку ХХ стагоддзя майстры выраблялі ёмістасці для захоўвання прадуктаў, мэблю, абутак, вулеі. Таксама ствараліся і больш вытанчаныя рэчы, да прыкладу, капелюшы і шкатулкі. Прадметы, выкананыя ў тэхніцы спіральнага шытва, атрымліваліся практычнымі і даўгавечнымі. 
Старажытныя абрады, гульні, тэхналогія прыгатавання страў -  усяго ў спісе нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі 13 аб'ектаў з паўночнага рэгіёна.