У Беларусі пакуль цалкам не адмовяцца ад папяровых журналаў і дзённікаў

20 Жніўня 2019

Рашэнне пра выкарыстанне электронных аналагаў гэтых дакументаў будуць прымаць індывідуальна ў кожнай школе, з улікам тэхнічных магчымасцяў і меркаванняў бацькоў вучняў. Пра гэта распавяла першы намеснік міністра адукацыі. Паводле слоў Ірыны Старавойтавай, больш за 90 працэнтаў устаноў маюць шырокапалосны доступ у інтэрнэт. І гэта толькі пачатак вялікага працэсу лічбавізацыі навучання. Адпаведная канцэпцыя зарабіла сёлета.

Да 2025 года дапоўненая рэальнасць і штучны інтэлект павінны стаць звычайнымі прыладамі настаўнікаў пры правядзенні ўрокаў. Укараненне лічбавых тэхналогій у адукацыю - агульная справа дзяржавы і сацыяльна арыентаванага бізнесу.