У Беларусі пакуль не разглядаецца пытанне наконт павышэння пенсіённага ўзросту

19 марта 2014
Пра гэта сёння заявіла Міністр працы і сацабароны Мар'яна Шчоткіна на пасяджэнні ў Магілёўскім гарвыканкаме. А вось звальненне або адмова ад прыняцця на працу з-за дасягнення пенсіённага ўзросту можа прыраўноўвацца да дыскрымінацыі. Сёння паралельна з захаваннем датэрміновых пенсій дзяржава гатовая падтрымаць тых, хто можа і хоча працаваць.


Мар'яна Шчоткіна, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі: Калі ёсць сёння жаданне і здароўе дазваляе, то вядома. У любога наймальніка чалавек з вялізным вопытам працы - гэта вельмі важны супрацоўнік. І, мяркую, што нармальны зацікаўлены наймальнік не ставіць перад сабой пытанне, колькі супрацоўніку гадоў. Яму можа быць і 20, і 30, і 60. Усё залежыць ад выніковасці працы.


Абмеркавалі сёння і пытанне дэмаграфіі. Як адзначыла Мар'яна Шчоткіна, нягледзячы на павелічэнне нараджальнасці, шэраг сур'ёзных пытанняў застаецца. У прыватнасці, высокая смяротнасць ад знешніх прычын. За мінулы год у Беларусі загінула больш чым 7 тысяч працаздольных грамадзян.