У Беларусі надвор'е вярнулася ў кліматычную норму

6 мая 2018

У Беларусі ападкаў не чакаецца. Надвор'е вярнулася ў кліматычную норму. Толькі Гомель адзначыўся новым тэмпературным рэкордам. 5 мая ў горадзе было 30 градусаў - гэта максімум за 48 гадоў. У наступныя дні па краіне будзе да 20 градусаў, па поўдні - да 24. Без дажджу.