У Беларусі надвор'е ўскладніла правядзенне комплекснай праверкі арміі

22 января 2016

На днях да манеўраў далучыліся лётчыкі. Зараз ВПС і СПА пачалі баявое дзяжурства на новых пазіцыях. Авіяцыю прадстаўляюць самалёты МіГ-29, Су-25 і верталёты Мі-8 і Мі-24. Тым часам на палігонах ідуць тактычныя вучэнні з баявой стральбой. Частка мабільных брыгад яшчэ дабіраецца да кантрольных пунктаў. Ім трэба наладзіць інжынернае абсталяванне, замаскіраваць пазіцыі і разгарнуць палявы лагер.

Комплексная праверка Узброеных Сіл Беларусі з'яўляецца планавым мерапрыемствам. На час маштабных манеўраў воінскія часці дапоўняць каля тысячы ваеннаабавязаных.