У Беларусі надвор'е б'е рэкорды

18 февраля 2020
Учора на ўсіх метэастанцыях, за выключэннем Брэста, Гомеля і Горак, былі зафіксаваныя 44 тэмпературныя максімумы. Цяплей за ўсё было ў Гродне, Пружанах і Драгічыне - плюс 12,6. У сталіцы паветра прагрэлася больш як на 10 градусаў. Да 9,5 - у Магілёве. Такога плюсу ў Беларусі ў гэты дзень не было 18 гадоў. Сёння цёплае надвор'е ў краіне захаваецца. У Мінску - да 9 цяпла, што можа стаць новым рэкордам дня.