У Беларусі падвялі вынікі заключнага этапа Рэспубліканскай алімпіяды

5 апреля 2016

Сёлета ў ёй прынялі ўдзел і дзеці з такімі сур'ёзнымі захворваннямі, як ДЦП або анкалогія. За сілу волі і ўпартасць кожны атрымаў узнагароду "За мужнасць".

Расказвае Хрысціна Страх. Яўген Шарамед свае веды па фізіцы ўпершыню вырашыў праверыць на ўзроўні цэлай краіны ў 7-м класе. З таго часу ў яго скарбонцы ўжо тры перамогі.

Такое рашэнне, гаворыць 10-класнік, стала для яго лёсавызначальным. Сваё жыццё вырашыў звязаць з фізікай - рыхтуецца да паступлення. Дарэчы, сёлета дакладныя навукі вышлі ў топ па колькасці пераможцаў. Напрыклад, матэматыку на вышэйшы бал напісалі 74 школьнікі. Усяго ж у алімпіядзе прынялі ўдзел 600 тысяч чалавек.

А гэта месяцы заняткаў. Але нават тыя, у каго часу няшмат - дзеці, якія заданні алімпіяды выконвалі прама на бальнічным ложку - удзельнічалі ў конкурсе нароўні з усімі. Упершыню школьнікі, якія змагаюцца за жыццё і працягваюць вучыцца, атрымалі ўзнагароду "За мужнасць". Для іх нават удзел - гэта ўжо перамога.

Намінацыя "За мужнасць" будзе штогадовай. Гэта свайго роду падтрымка і матывацыя для дзяцей з сур'ёзнымі захворваннямі.

Усяго ў Рэспубліканскай алімпіядзе сёлета свае веды праверылі больш за паўтары тысячы школьнікаў. 650 з іх атрымалі перамогу. Наперадзе яшчэ адзін адборачны тур, і ўжо летам лепшыя змогуць прадставіць нашу краіну на міжнародным узроўні.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя