На кантролі па каранавірусе ў Беларусі знаходзяцца 14,5 тысячы чалавек
Сітуацыю медыкі трымаюць на кантролі. Замежныя грамадзяне, якія прыбываюць у нашу краіну, праходзяць праверку на наяўнасць інфекцыі ў санаторна-аздараўленчым комплексе "Брыганціна" і ў цэнтры медыцынскай рэабілітацыі "Загор’е". На мяжы разгорнуты санітарныя пункты. Што да стану шасці пацыентаў, у каго пацвердзілася наяўнасць інфекцыі, у Міністэрстве аховы здароўя пацвердзілі, што ўсе яны адчуваюць сябе здавальняюча.
Акрамя гэтага, у Беларусі павялічаць колькасць медустаноў для абследавання на каранавірус. Тыя пацыенты, у каго будуць выяўлены сімптомы захворвання, змогуць прайсці абследаванне ў 6-й бальніцы Мінска. У рэгіёнах жа задзейнічаюць абласныя інфекцыйныя цэнтры.













