У Беларусі падрыхтаваны новы законапраект аб суайчынніках за мяжой

23 июля 2013

Пра гэта сёння на 6-м з'ездзе беларусаў свету заявіў Міністр культуры Барыс Святлоў. У стварэнні дакумента прымалі актыўны ўдзел беларускія дыяспары. Так, нашы суайчыннікі, якія жывуць у Расіі, унеслі каля 20 прапаноў, большасць з якіх увайшлі ў праект. Дакумент дэталёва прапісвае ўзаемаадносіны беларускай дзяржавы з суайчыннікамі, якія жывуць у іншых краінах, пашырае іх правы, у прыватнасці, на атрыманне адукацыі на Радзіме.


Сёння за мяжой пражывае больш за 3 мільёны беларусаў. Праца з імі ў прыярытэце палітыкі нашай дзяржавы. На 6-ы з'езд беларусаў свету прыехалі звыш 300 дэлегатаў больш як 20 краін.