У Беларусі падрыхтавалі тыпавыя праекты для электрадамоў

8 августа 2019

У наступным годзе будаўнікі ўзвядуць 46 000 квадратных метраў жылля, дзе для абагравання і гарачага водазабеспячэння будзе скарыстаная электрычная энергія.

Гэта адзін са шляхоў эфектыўнага засваення рэсурсаў Астравецкай АЭС. Дарэчы, на аб'екце зараз працуюць лепшыя будаўнікі з усёй краіны. Сёння галіне не хапае высокакваліфікаваных кадраў. Над зменамі ў іх падрыхтоўцы Мінбудархітэктуры працуе сумесна з Міністэрствам адукацыі. У прыярытэце - практыкаарыентаванасць.

Лепшыя спецыялісты выпускных курсаў пасля змогуць застацца працаваць па размеркаванні на вядучых прадпрыемствах галіны.