Метэастанцыя "Палеская" ў Брэсцкай вобласці ўчора зафіксавала паказчык 26,6 градуса цяпла. Ранейшы максімум - 23,7 - быў адзначаны ў 1946 годзе. У абласных цэнтрах рэкорды дня выстаялі, а ў Мінску абнавіўся - у тым жа 1946 тэмпературны максімум быў 20,6 цяпла, а зараз - 21,4 градуса. Прагрымелі і першыя красавіцкія навальніцы.













