У Беларусі пабіты шэраг дзённых тэмпературных рэкордаў

8 ноября 2014

У Драгічыне сіноптыкі зафіксавалі паказанні на адзнацы 20,5 градуса вышэй за нуль, у Івацэвічах - 19,3, у Пружанах - 18,5. Прычым у Драгічыне рэкорд быў перавышаны больш як на 3 градусы, у Івацэвічах і Пружанах зафіксаваны абсалютны максімум тэмпературы ў гэты дзень за ўсю гісторыю метэаралагічных назіранняў. Новыя тэмпературныя рэкорды дня ўсталяваны ў Брэсце, а таксама ў Гродне, Магілёве і Мінску. У сталіцы пабіты тэмпературны рэкорд 60-гадовай даўнасці. Да ўчарашняга дня цяплей у Мінску 7 лістапада было ў 1954 годзе.