У Беларусі плануюць увесці дапамогу пры нараджэннi дзяцей з розніцай у 3-4 гады

9 декабря 2019
У Беларусі плануюць увесці дадатковую падтрымку вялікім сем'ям. У прыватнасці,  павялічыць дапамогі мамам, якія за 3-4 гады паспяваюць нарадзіць дваіх і больш дзяцей. Гэта паведаміла сёння міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч  падчас круглага стала па пытаннях праектнай дзейнасці Фонду ААН у галіне народанасельніцтва. 

Асноўныя напрамкі супрацоўніцтва абмеркавалі сёння і на сустрэчы ў беларускім урадзе. Як адзначылі замежныя эксперты, у Беларусі шмат зроблена для скарачэння мацярынскай і дзіцячай смяротнасці. У гэтым  наша краіна можа стаць прыкладам для іншых. Адзначым,  фонд ААН працуе ў Беларусі чвэрць стагоддзя. Зараз рэалізуецца другая праграма, разлічаная да 2020 года, з агульным бюджэтам каля 4 мільёнаў долараў.