У Беларусі плануюць павялічыць дапамогі мамам, якія за 3-4 гады паспяваюць нарадзіць дваіх дзяцей

9 декабря 2019
У Беларусі плануюць увесці дадатковую падтрымку вялікім сем'ям. У прыватнасці, павялічыць дапамогі мамам, якія за 3-4 гады  паспяваюць нарадзіць дваіх і больш дзяцей. Пра гэта паведаміла сёння Міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч  падчас круглага стала па пытаннях праектнай дзейнасці фонду ААН у галіне народанасельніцтва. Асноўныя кірункі супрацоўніцтва абмеркавалі сёння і на сустрэчы ў беларускім урадзе. Як адзначылі замежныя эксперты,  у Беларусі шмат зроблена для скарачэння матчынай і дзіцячай смяротнасці. У гэтым  наша краіна  можа стаць прыкладам для іншых.

Наталія Канем, выканаўчы дырэктар фонду ААН у галіне народанасельніцтва: "Я ўпершыню ў Беларусі. Мы вельмі рады гадам супрацоўніцтва з вашай краінай. Мы вітаем скарачэнне практычна цалкам у вас матчынай і дзіцячай смяротнасці, увагу да пытанняў дэмаграфіі. У вас праведзена даследаванне, гэта важна для стварэння шчаслівых сем’яў з дзецьмі. Актыўна развіваецца і супрацоўніцтва фонду з Мінпрацы Беларусі па праграме актыўнага даўгалецця".

Фонд ААН працуе ў Беларусі чвэрць стагоддзя. Зараз рэалізуецца другая краінавая праграма да 2020 года  з агульным бюджэтам каля 4 мільёнаў долараў.