У Беларусі плануюць павялічыць аб'ёмы вытворчасці каштоўных відаў рыбы

30 сентября 2019

Чакаецца, што ўжо да 2020 года ў гаспадарках нашай краіны будзе выгадоўвацца больш за тысячу дзвесце тон таварнай прадукцыі - зараз гэтая лічба на траціну меншая. Асноўным далікатэсам па-ранейшаму будзе стронга, на прылаўках магазінаў таксама можна будзе знайсці асятра і нават ацаніць на смак паўночнаамерыканскага вясланоса. 

Уладзімір Агеец, дырэктар Інстытута рыбнай гаспадаркі НАН Беларусі: "Паўночнаамерыканскі вясланос так званы - гэта рыба з асятровых без касцей цалкам. Асобін у нас іх больш за 160 штук. Знаходзяцца ў нашых вадаёмах, і яны ўжо маюць вагу ад 30 да 40 кілаграмаў. Мы гатовыя сёння нават рэалізаваць частку дарослых асобін рыбгасам краіны і нават маглі б на пробу асятрыны для рэстаранаў".

Чым ганарацца беларускія рыбаводы? Якія далікатэсы выгадоўваюць у сажалках і вадаёмах? Колькі каштуе айчынная стронга або асетр? Вытворчасць каштоўных парод рыбы - у новай серыі праекта АТН "На кантролі Прэзідэнта" ў сераду ўвечар пасля "Панарамы".