У Беларусі плануюць пабудаваць Нацыянальны выставачны цэнтр

14 Мая 2019
Праект сёння абмяркоўвалі ў Прэзідэнта.

Штогод у краіне праводзіцца больш за сто выстаў. Яны ахопліваюць амаль усе галіны эканомікі: прамысловасць, сельскую гаспадарку, будаўніцтва, турызм. Многія з іх, напрыклад, Белагра, TIBO, Будэкспа, MILEX,  маюць статус міжнародных і карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў дзелавых колах. Аднак зараз у Мінску  няма ні аднаго сучаснага спецыялізаванага комплексу, які адпавядае  высокім міжнародным патрабаванням да выставачнай інфраструктуры. Як правіла, для правядзення выкарыстоўваюцца  неспецыялізаваныя пляцоўкі: канферэнц-залы гасцініц, палацы культуры або гандлёвыя цэнтры. Будаўніцтва Нацыянальнага выставачнага цэнтра  дазволіць стварыць умовы  для развіцця міжнароднай выставачнай дзейнасці і арганізацыі ў краіне буйных форумаў. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы,  такая экспазіцыйная пляцоўка  павінна быць пабудаваная да 2021 года.