У Беларусі плануюць пабудаваць чатыры мільёны квадратных метраў жылля

19 февраля 2018

Чатыры мільёны квадратных метраў жылля, 900 000 з якіх - з дзяржпадтрымкай, плануецца пабудаваць у Беларусі сёлета. Пра гэта сёння паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва. Анатоль Чорны наведаў прадпрыемства "Гомельшкло". Тут выпускаюць прадукцыю, якая спалучае ў сабе ўласцівасці шкла і палімеру, а таксама забяспечвае энергаэфектыўнасць, высокую шумаізаляцыю і ўстойлівасць да ультрафіялету. 80 % прадукцыі экспартуюць у краіны блізкага і далёкага замежжа, а рэнтабельнасць - больш за 20 %. Магутнасці прадпрыемства пасля мадэрнізацыі дазваляюць цалкам забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку.

Міністр пабываў і ў першым дзіцячым садзе, размешчаным у жылым доме. Такія праекты плануецца ажыццяўляць у кожным абласным цэнтры. Чакаецца, што гэты эксперымент дазволіць зняць праблему з месцамі ў дашкольных установах у новых мікрараёнах.