У Беларусі плануюць адмовіцца ад пластыкавай тары для напояў больш за 1 літр

21 января 2020
Пра гэта заявіў прадстаўнік Мінпрыроды. Для ўкаранення навацый спатрэбіцца  каля пяці гадоў. Першапачаткова для вытворцаў зменяць тэхнічныя рэгламенты. Ужо ў 21-м годзе  ўвойдуць у сілу новыя абмежаванні на выкарыстанне пластыку. Некаторыя віды палімераў, якія цяжка перепрацоўваць, будуць забароненыя да выкарыстання ў вытворчасці.

Вадзім Дзямко, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі: "Урадам Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны план паэтапнага замяшчэння аднаразовай палімернай упакоўкі на экалагічна бяспечную. На ўпакоўку на аснове паперы, шкла, кардону, біяраскладаную ўпакоўку. Міністэрства прыроды цалкам падтрымлівае і будзе сачыць за рэалізацыяй гэтага плану". 

Мінпрыроды ўжо распрацоўвае з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання пералік рэсурсаў, якія будуць забароненыя ў вытворчасці.