У Беларусі плануецца зэканоміць 600 тысяч тон умоўнага паліва

24 марта 2022

Не толькі рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў, але і павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі! У Беларусі сёлета правядуць каля тысячы энергазберагальных мерапрыемстваў, у выніку якіх плануецца зэканоміць 600 тысяч тон умоўнага паліва. Значная заслуга ў гэтым у мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Так, на барысаўскім заводзе "Аўтагідраўзмацняльнік", дзякуючы ўстаноўцы новых кампрэсараў,  падачы паветра за год зэканомілі 440 тон паліва. Само ж прадпрыемства сёння прапануе рынку ноу-хау і актывізуе прамысловую кааперацыю з машынабудаўнікамі Расіі, сярод якіх такія гіганты, як КАМАЗ і УАЗ. 

Адзначым, барысаўскае прадпрыемства актыўна супрацоўнічае і з такімі айчыннымі машынабудаўнічымі холдынгамі, як "Амкадор", МТЗ і Мінскі аўтазавод.