У Беларусі перанесены тэрмін аплаты камуналкі без пені

23 ноября 2016

Адбылося гэта з-за спозненых жыровак. Адпаведнае рашэнне на тры месяцы прынятае ўрадам. Нагадаем, плаціць за паслугі неабходна не пазней за 25 чысло кожнага месяца. А ў лістападзе жыроўкі насельніцтва атрымала толькі ў 20-ых чыслах. Такім чынам пеня не будзе налічвацца плацельшчыкам, якія аплачвалі камуналку за верасень з 26 кастрычніка па 5 лістапада; за кастрычнік - з 26 лістапада па 5 снежня; за лістапад - з 26 снежня па 5 студзеня 2017 года. Тым, хто ўжо заплаціў пеню за верасень, гэтыя грошы будуць залічаныя ў кошт будучай платы за жыллёва-камунальныя паслугі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя