Паводкавыя воды падтапілі прыватныя падворкі ў двух раёнах Гродзенскай вобласці

29 января 2016

За мінулыя суткі ратавальнікі тройчы выязджалі на выклікі. На адпампоўцы вады працавалі спецыяльныя мотапомпы. Пацярпелых няма. Вада стала прычынай і адключэння электраэнергіі ў Дзятлаўскім раёне - тут каля гадзіны без святла заставаліся 15 населеных пунктаў. А вось моцны вецер не паўплываў на працу беларускай энергасістэмы: паводле аператыўных звестак, сур'ёзных адключэнняў не было. Паміж тым, згодна з прагнозамі сіноптыкаў, ветранае надвор'е захаваецца ў Беларусі і ў выхадныя. На большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі мокры снег.