У Беларусі чакаецца дождж і мокры снег

1 марта 2020
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, будзе вільготна і прахалодна. Сёння беларусаў чакае мокры снег і дождж. На асобных дарогах магчымая галалёдзіца. Тэмпература плюс 3 - плюс 9. Такое ж няўстойлівае надвор'е чакае нас і заўтра. А вось начны мінус паступова зменіцца на плюс.