У Беларусі адзначылі Дзень праваслаўнай кнігі

15 марта 2018

Па ўсёй краіне прайшлі выставы, сустрэчы з праваслаўнымі пісьменнікамі, экскурсіі па бібліятэках пры духоўных навучальных установах, храмах і манастырах. А сёння ў духоўна-адукацыйным цэнтры пры Мінскай духоўнай акадэміі сабралася эліта праваслаўнага святарства, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі дыпмісій.

Павел, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі:

"Дзень праваслаўнай кнігі важны для нас, таму што сёння мы ўсе разумеем, як адбывалася асвета нашага народа. Мы ўдзячныя заснавальнікам азбукі, алфавіту, удзячныя тым, хто перапісваў кнігі, хто пачаў іх друкаваць. Усё гэта зрабіла магчымым больш эфектыўна займацца асветай".

Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала Мінскай духоўнай акадэміі факсіміле Бібліі Францыска Скарыны. У памяць аб падзеі на першым томе выдання свой аўтограф паставіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел.