У Беларусі адзначаюць Міжнародны дзень пажылых людзей

1 октября 2014

У Мінску для пенсіянераў арганізаваныя экскурсіі ў Музей гісторыі горада і мастацкія галерэі. Ва ўсіх паліклініках пройдуць лекцыі аб захаванні здароўя. А вось фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры падрыхтавалі фітнес для пажылых, дыхальныя гімнастыкі і спартландыі. Да святкавання далучацца і бібліятэкі.


Дзень пажылых людзей у Беларусі адзначаюць з 1991 года. Сёння толькі ў Мінску віншаванні з днём дабрыні і павагі прымуць амаль 460 тысяч пенсіянераў.