У Беларусі адзначаюць Дзень будаўніка

12 августа 2018

З прафесійным святам усіх, хто працуе ў гэтай сферы, павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Са студзеня ў галіне адзначаецца рост зарплаты амаль 25 працэнтаў. 2018 год стаў рэкордным за апошнія гады па аб'ёмах будаўніцтва. У краіне плануецца павялічыць аб'ёмы ўводу жылля для шматдзетных сямей да 10 тысяч кватэр за год.

Зараз на ўзгадненні знаходзіцца эксперыментальны праект указу па будаўніцтве жылля для мінчан у Смалявічах, дзе можна будзе будаваць па заяўнічым прынцыпе незалежна ад месца ў чарзе.