У Беларусі адзначаюць Дзень сям'і: якую падтрымку аказваюць шматдзетным сем'ям

15 мая 2023

Міжнародны дзень сям'і адзначаецца 15 мая. У календары знамянальных дат гэта свята з'явілася амаль 30 гадоў таму, яго заснавала Генасамблея ААН. Гэта асаблівая дата для ўсіх, хто захоўвае цяпло хатняга ачагу, гадуе дзяцей, беражэ пажылых бацькоў, выхоўвае будучае пакаленне ў духу патрыятызму і павагі да працы, тым самым уносіць свой уклад у развіццё і росквіт рэспублікі. У выхаванні новага пакалення ўдзельнічае і сама Беларусь. Праграма "Сямейны капітал" даказала сваю эфектыўнасць - з кожным годам расце колькасць шматдзетных сем'яў. Пра галоўны капітал краіны распавяла Вікторыя Шаркова (відэа).